Беларускі столік

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце прайшоў Тыдзень беларускай мовы і культуры, накіраваны на падтрымку і папулярызацыю роднай мовы.❤️💚

 З самай раніцы ўдзельнікі камітэта БРСМ і прафбюро факультэта МЭА  сустракалі студэнтаў, раздавалі ўлёткі, прысвечаныя беларускай мове, і дзяліліся выдатным настроем.🥰 У рамках мерапрыемства «Беларускі столік» на трэцім паверсе студэнтам было прапанавана перакласці эканамічныя тэрміны на родную мову,  адгадаць загадкі. Самыя дасціпныя атрымалі салодкі падарунак —  беларускія цукеркі.

Дадзенае мерапрыемства дазволіла яшчэ раз далучыцца да адметнасці і прыгажосці беларускага слова, праверыць свае веды па беларускай мове. Неабходна памятаць, што мова — гэта вялікі скарб. Ведаць і шанаваць яе — наш прамы абавязак.